У спісах ПЦ «Вясна» ўжо 207 імёнаў затрыманых 26 кастрычніка


Праваабарончы цэнтр «Вясна» збіраюць інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі. Спісы абнаўляюцца і дапаўняюцца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце праз тэлеграм-бот @viasna_bot у Telegram альбо на гарачую лінію: +375 44 734 45 51.

А 14-ай гадзіне ў Менску распачаўся марш пенсіянераў, медыкаў і студэнтаў. Ад самай раніцы акцыі пратэсту ў Беларусі аднавіліся з новай сілай. Страйкі адбыліся на шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў Менску і Горадні. Да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў далучыліся ПВТ, прыватны бізнес.

belsat.eu

Стужка навінаў