У Соснах загінуў 27-гадовы роўп-джампэр: не вытрымаў трос


Трагедыя здарылася 18 чэрвеня пад Менскам.

Пра гэта ў Facebook паведаміла прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

У каментарах Юлія Ганчарова піша, што хлопец меў падарункавы сертыфікат на скачок.

Маладзён скокнуў з 70-метровай вышыні трубы кацельні, але трос з невядомай прычыны не вытрымаў. Хлопец упаў на зямлю на вачах у відавочцаў.

Затрымалі прадпрымальніка – арганізатара скачкоў. Супраць яго распачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці (ч.1 арт. 144 КК). Прызначаная следча-медычная экспертыза.

Міліцыянты апытваюць сведкаў, абсталяванне для скачкоў і рыштунак сканфіскавалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў