У Солсбэры пройдзе канцэрт «З Расеі з любоўю»


Канцэрт класічнай музыкі пад назвай «З Расеі з любоўю» пройдзе ў брытанскім Солсбэры, дзе атруцілі былога палкоўніка ГРУ РФ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію, паведамляе «The Independent».

Канцэрт адбудзецца ў царкве Святога Марціна 13 кастрычніка. На ім піяністы выканаюць класічныя творы рускіх кампазітараў, такіх як Сяргей Рахманінаў, Пётр Чайкоўскі і Дзмітрый Шастаковіч.

Назва канцэрта супадае з аднайменным раманам пра Джэймса Бонда – выдуманы агент МІ-6, які працуе савецкім агентам. Адна з арганізатараў канцэрта Гіл Болтан (Gill Bolton) сцвярджае, што выступ быў запланаваны ўжо даўно і ніяк не звязана з тым, што адбылося ў Солсбэры.

«Шкада, што мы выбралі гэтую назву. Музыка не мае нічога агульнага гэтымі падзеямі. Спадзяюся, што людзі звернуць увагу не толькі на назву і паглядзяць на канцэртную праграму», – кажа Болтан.

Улады Вялікай Брытаніі заяўляюць, што за атручваннем былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» увесну стаяць расейскія спецслужбы.

У замаху на Сяргея Скрыпаля брытанская паліцыя падазрае двух расейцаў з імёнамі «Руслан Башыраў» і «Аляксандр Пятроў». Брытанцы лічаць іх расейскімі выведнікамі.

ЮВ, belsat.eu, паводле independent.co.uk

Стужка навінаў