У снежні-студзені каля 3000 жыхароў Віцебскай вобласці знайшлі працу праз службы занятасці?


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва belta.by.

«За мінулыя два месяцы 2017 года ў нас намеціўся рост колькасці вакансіяў для працаўладкавання: з 2449 да 2896. Інфармацыя аб прапановах ад наймальнікаў пастаянна абнаўляецца. На 1 сакавіка на ўліку па вобласці было 6124 беспрацоўных. За два месяцы праз службу занятасці былі працаўладкаваныя 2940 асобаў, пераважна беспрацоўных, але таксама былі і тыя, хто толькі звярнуўся да нас па дапамогу», – адзначыла ў размове з агенцтвам намесніца кіраўніка камітэту па працы, занятасці ды сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Ірына Матвеева.

Паводле даных Матвеевай, у 2017 годзе ў рэгіёне адкрыюцца новыя прадпрыемствы, дзе будуць створаныя працоўныя месцы для 5750 жыхароў вобласці.

Куды ўладкаваліся амаль 3000 асоба і якія прадпрыемствы запрацуюць у Віцебскай вобласці дзяржаўнае агенцтва не паведамляе.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў