У снежні на БелАЭС прывязуць ядравае паліва


Пра гэта паведаміў дырэктар прадстаўніцтва інжынірынгавай кампаніі «Атомстройэкспорт» у Беларусі Віктар Брыч.

9 кастрычніка Брыч выступіў на круглым стале «Перспектывы развіцця ядравай энергетыкі: аспекты бяспекі, экалогіі, эканомікі і ўстойлівага развіцця» на XXIII Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, паведамляе belta.by.

http://belsat.eu/programs/belaruskaya-aes-nebyaspechnaya-i-nepatrebnaya-avantura/

Дзяржакарпарацыя «Росатом» абяцае, што першы блок БелАЭС запрацуе да канца наступнага году.

У сваю чаргу 22 верасня Аляксандр Лукашэнка распавёў, што папрасіў расейскі бок падоўжыць тэрмін вяртання крэдыту на будаўніцтва АЭС і знізіць працэнтную стаўку. Кіраўнік Беларусі спаслаўся на тое, што Расея парушае тэрміны будаўніцтва і адклала запуск першага рэактару на год.

http://belsat.eu/news/eksperty-magate-atsenyats-belaes-yakih-vysnovau-mozhna-chakats-ad-misii/

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў