У снежні беларусам перанясуць выходныя


Працоўны дзень з панядзелку 24 снежня пераносяць на суботу 22 снежня, з панядзелка 31 снежня – на суботу 29 снежня.

Выходныя і святочныя дні ў снежні 2018:

  • 1 і 2 снежня – выходныя дні;
  • 8 і 9 снежня – выходныя дні;
  • 15 і 16 снежня – выходныя дні;
  • нядзеля 23, панядзелак 24, аўторак 25 снежня Наражэнне Хрыстова – выходныя дні;
  • нядзеля 30 снежня і панядзелак 31 снежня – выходныя дні.

Арганізацыі могуць з улікам спецыфікі вытворчасці пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары