У Слуцку на Раство публічна застрэліўся мужчына


7 студзеня ў Слуцку мужчына стрэліў сабе ў сківіцу з траўматычнай зброі. Ён сканаў ад атрыманай траўмы ў аўто хуткай дапамогі, паведамляе «Слуцкий край».

Паводле выдання kurjer.info, адгаварыць ад самагубства мужчыну спрабаваў ягоны сын. На месцы здарэння таксама прысутнічала «хуткая» і міліцыя. Але 55-гадовы жыхар Слуцку нікога не падпускаў да сябе.

Калі супрацоўнікі міліцыі прыехалі на месца здарэння, яны ўбачылі мужчыну з акрываўленым тварам і вопраткай. Пазней высветлілася, што да прыбыцця праваахоўнікаў і медработнікаў мясцовы жыхар стрэліў сабе ў твар з траўматычнага пісталета.

Перамовы з мужчынам працягваліся каля двух гадзін – беспаспяхова. Ён стрэліў сабе ў сківіцу з траўматычнай зброі і памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі.

Справай цяпер займаюцца следчыя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў