У слуцкай кавярні памерлі дзве жанчыны


Паводле папярэдняй версіі кухаркі слуцкай кавярні атруціліся чадным газам.

Трагедыя адбылася ў кавярні на вуліцы Серпухаўскай. Дзве жанчыны, якія жылі насупраць установы, гатавалі ежу для таварыскай бяседы, установу зачынілі для старонніх наведнікаў. Целы выявіла цырульніца, сяброўка адной з загінулых. Яна працавала побач.

Учора ўвечары ў кавярні правялі следчы эксперымент.

Цяпер кавярню, што адчынілася ў снежні 2015 года, апячаталі.

Юлія Ганчарова, прадстаўніца Следчага камітэту заявіла пра ўзбуджэнне крымінальнай справы:

«Вывучаем тэхнічную дакументацыю, якую мы забралі, дапытваем сведкаў. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле факту службовага занядбання, што стала прычынай смерці двух чалавек».

27 студзеня менавіта чадны газ забіў шэсць асобаў у Барысаве. Гэтую версію напярэдадні пацвердзіў старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч:

«На падставе нашых даручэнняў адпаведныя ведамствы прынялі рашэнне аб праверцы аналагічных газавых калонак па ўсёй краіне».

У адной з ахвяраў слуцкай трагедыі двое дзяцей засталіся сіротамі, другая жанчына тыдзень таму засялілася ва ўласную кватэру.

ДД

Стужка навінаў