У Слоніме на плошчы Леніна ўсталявалі помнік Льву Сапегу


 

Скульптуру ўсталявалі ў цэнтры гораду. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэй за 4 метры. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін ды Сяргей Логвін, паведамляе «Газета Слонімская».

Гетман ВКЛ і вялікі канцлер Леў Сапега ў 1586 годзе атрымаў у кіраванне Слонім. Па ягонай просьбе ў 1591 годзе гораду было дадзена Магдэбургскае права, падараваны герб з выяваю льва са стралой.

Фота і відэа: gs.by

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў