У Слоніме адкрылі помнік Міхалу Казіміру Агінскаму


Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця помніка.
Фота: slonves.by

6 лістапада ў Слоніме адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста мецэната, вайскоўца, музыкі і палітыка Міхаіла Казіміра Агінскага. Пра гэта паведамляе «Слонімскі веснік».

Фота
У Слоніме афіцыйна адкрылі 4-метровы помнік Сапегу. Фотафакт
2019.09.01 13:33

Адкрылі бюст старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч, старшыня грамадскага аб’яднання «СлонімКаналАгінскага» Іван Вадзейка і дырэктар ТАА «Гранві» Уладзімір Вількіцкі, дзякуючы якім і з’явіўся бюст.

Як адзначыў Генадзь Хоміч, што з моманту пачатку працы над бюстам да яго ўрачыстага адкрыцця прайшло каля паўгода.

Аб’ектыў
У Лідзе афіцыйна адкрылі помнік Гедыміну
2019.09.07 22:47

Міхал Казімір Агінскі (1730-1800) займаў пасаду гетмана вялікага літоўскага ў 1768-1793 і ваяводам віленскім. Займаўся музыкай, а ў Слоніме заснаваў шэраг мануфактураў, друкарню, тэатр, капэлу, балетную школу і знакаміты канал Агінскага, які злучаў басейны Балтыйскага і Чорнага мораў.

Помнік адкрыты.
Фота: slonves.by

МГ belsat.eu

Стужка навінаў