У СК ёсць напрацоўкі ў справах пра «мінаванне» вакзалаў і гатэляў


Следчы камітэт злучыў у агульную вытворчасць некаторыя крымінальныя справы аб рассыланні ілжывых паведамленняў пра мінаванне. Пра гэта паведаміў 27 лістапада прадстаўнік СК Сяргей Гамко, інфармуе БелТА.

Справы злучаныя ў адну вытворчасць з прычыны падобных спосабаў здзяйснення і праз падобнасці інфармацыі.

Hавiны
Пасля лістоў ад ананіма ў Менску эвакуявалі людзей з аэрапорту, вакзалу і чатырох гасцініц ФОТА
2019.08.19 09:51

Следства грунтуецца на міжнароднай супрацы.

«Адпаведныя запыты, просьбы і даручэнні аб аказанні прававой дапамогі накіраваныя, мы чакаем і акумулюем інфармацыю», – сказаў Гамко.

Паводле яго, «напрацоўкі ёсць», але пакуль пра арганізатараў атак следства нічога сказаць не можа.

Hавiны
Новыя «мініраванні» у Менску: нацыянальны аэрапорт «Менск», гатэль «Гілтан» і чыгуначны вакзал
2019.04.29 23:58

Сёлета ў Менску паступіла шмат паведамленняў пра мінаванне розных установаў. Перадусім, «мінаваліся» вакзалы, гатэлі, Нацыянальны аэрапорт «Менск».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў