У Сірыі забілі трох расейскіх жаўнераў


Трое вайскоўцаў Узброеных сілаў РФ загінулі ў Сірыі яшчэ ў канцы лютага, заявілі ў Мінабароны Расеі.

Паводле ведамства, у канцы лютага трое расейскіх вайскоўцаў на аўтамабілі ў правінцыі Дэйр-эз-Зор «трапілі ў засаду групы баевікоў». Жаўнеры ўступілі ў бой, пасля якога зніклі без вестак. Пазней стала вядома, што яны ў тым баі загінулі.

У Мінабароны заявілі, што датычная да нападу на аўтамабіль з расейскімі вайскоўцамі групоўка (каля 30 чалавек) знішчана ў рамках сумеснай аперацыі расейскай авіяцыі і спецназу.

Раней Telegram-канал @vestnik_konfliktov апублікаваў відэа з абстраляным расейскім УАЗам, які трапіў у засаду ў раёне гораду Аль-Маядзін на паўночным-усходзе Сірыі.

Hавiны
Сірыйскія дэмакратычныя сілы абвясцілі пра поўную ваенную перамогу над «Ісламскай дзяржавай»
2019.03.23 09:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў