У Сірыі разбіўся расейскі знішчальнік. Лётчыкі загінулі. Фота


Знішчальнік ВКС РФ Су-30СМ пацярпеў катастрофу над Міжземным морам, абодва лётчыкі загінулі, паведаміла Мінабароны Расеі.

«3 траўня каля 09:45 падчас набору вышыні пасля ўзлёту з аэрадрому Хмеймім над акваторыяй Міжземнага мора пацярпеў катастрофу расейскі знішчальнік Су-30СМ. Абодва лётчыкі загінулі», – паведамілі ў ведамстве.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай авіякатастрофы магла стаць птушка, якая трапіла ў рухавік.

Фотаздымкі з месца падзення расейскага самалёта апублікаваў у «Twitter’ы» сірыйскі фатограф і актывіст Мохамед Гораб. На іх звярнула ўвагу арганізацыя Conflict Intelligence Team, якая займаецца расследаваннем ваенных канфліктаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў