У Сірыі разбіўся расейскі самалёт, экіпаж загінуў


У Мінабароны Расеі заявілі, што на аэрадроме Хмеймім у Сірыі пры ўзлёце разбіўся расейскі самалёт Су-24.

«10 кастрычніка пры здзяйсненні разгону на ўзлёт з аэрадрому Хмеймім для выканання баявой задачы выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і разбурыўся самалёт Су-24», – заявіў заявілі ў ведамстве.

Экіпаж бамбавіка не паспеў катапультавацца і загінуў. У Мінабароны тлумачаць здарэння тэхнічнай няспраўнасцю машыны, паведамляе «Інтэрфакс».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў