У Сірыі распачаўся штурм апошняга анклаву «Ісламскай дзяржавы»


Сірыйскія дэмакратычныя сілы, якіх падтрымліваюць ЗША, распачалі канчатковы штурм апошняга анклаву «Ісламскай дзяржавы» ў Багузе.

Кіраўнік прэс-службы СДС Мустафа Балі заявіў, што яны не спыняцца пакуль не разаб’юць тэрарыстаў і паабяцаў бітва будзе хутка завершаная.

Маленькі кавалак правінцыі Дэйр-эз-Зор – гэта ўся тэрыторыя, што засталася пад кантролем «ІД». Паводле камандзіраў СДС, цяпер баевікі «ІД» акружаны на тэрыторыі плошчай 700 на 700 метраў. У свой час групоўка захапіла каля 100-110 тыс. км² тэрыторыяў Сірыі і Іраку, дзе пражывалі прыкладна 8 млн. чалавек.

Штурму апошняга анклаву «ІД» папярэднічалі масіраваныя бомбавыя ўдары міжнароднай кааліцыі.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў