У Сірыі падчас крушэння самалёта загінулі 39 расейскіх вайскоўцаў


На борце Ан-26, які пацярпеў крушэнне ў Сірыі, знаходзіліся 39 чалавек – усе яны расейскія вайскоўцы.

«Па ўдакладненых дадзеных, на борце транспартнага самалёта Ан-26, які пацярпеў катастрофу пры заходзе на пасадку на аэрадроме Хмеймім, знаходзілася 33 пасажыры і шэсць членаў экіпажу. Усе яны вайскоўцы Узброеных Сіл РФ», – заявілі ў ваенным ведамстве.

Усе 39 чалавек загінулі. Раней паведамлялася пра 32 загінулых.

Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, не даляцеўшы каля 500 метраў да ўзлётна-пасадачнай паласы. Прычынай авіякатастрофы магла стаць тэхнічная няспраўнасць, кажуць у Мінабароны.

ІІ, belsat.eu, паводле Інтэрфакс

Глядзі таксама
Каментары