У Сірыі падбілі расейскі баявы верталёт


Зʼявілася відэа знішчэння расейскага верталёту ў Сірыі. Паводле расейскіх уладаў, інцыдэнт адбыўся ў раёне Пальміры, сірыйскія крыніцы сцвярджаюць, што верталёт падбілі ў ваколіцах Гомсу.

На відэа бачна два верталёты на адкрытай пляцоўцы. Паводле непацверджаная інфармацыі, адзін з іх здзейсніў аварыйную пасадку. Экіпаж эвакуявалі ў другі верталёт. Тым часам выпушчаная невядомымі ракета трапіла ў верталёт без экіпажа. Пры гэтым побач знаходзіліся прынамсі дзве баявыя машыны з жаўнерамі.

Прадстаўніцтва расейскага Міністэрства абароны ў Сірыі паведамляе, што «верталёту былі нанесеныя пашкоджанні, праз які машына не магла вярнуцца на базу. Экіпаж не пацярпеў і хутка вярнуўся на авіябазу». Паводле расейскага боку, падбіты верталёт выкарыстоўваўся для дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў