У Сімферопалі крымскі татарын падпаліў сябе на знак пратэсту


Мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў. Перад гэтым ён заявіў, што здзяйсняе акт самаспалення на знак пратэсту супраць самавольства ўладаў.

Сведкі здарэння выратавалі мужчыну.

Як паведамляе выданне «Крым.Реалии», здарэнне адбылося каля Сімферопальскай гарадской адміністрацыі, дзе людзі патрабавалі сустрэчы з уладамі.

Жыхары «паляны пратэсту» «Стралковая», пратэстуюць супраць будаўніцтва плоту каля іх дамоў. На месцы, дзе крымскія татары ўзвялі дамы, рыхтуюцца будаваць новы раён на 9 тысяч чалавек пад назвай «Крымская ружа».

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары