У Сіетле паліцыя на роварах разагнала Першамай


Двое паліцыянтаў параненыя і прынамсі сем дэманстрантаў арыштаваныя ў выніку сутыкненняў у Сіетле 1 траўня. Мэр гораду назваў тое, што здарылася, «бессэнсоўным гвалтам».

Закалоты ў Сіетле – гэта фактычна паўтор падзеяў гадавой даўніны. Маніфестанты намагаліся прыцягнуць увагу да праблемы міграцыі, дазволаў на працу, ды пратэставалі супраць паліцэйскага гвалту. У пэўны момант дайшло да штурханіны, потым у паліцыю паляцелі камяні і «кактэйлі Молатава». Паліцыя ў адказ выкарыстала светлашумавыя гранаты і слезацечны газ.

Частка пратэстоўцаў мела з сабою скейты, што дазваляла ім больш спрытна ўцякаць ад паліцыі. Тым часам у праваахоўнікаў быў напагатове атрад паліцэйскіх на роварах, якія кінуліся ў пагоню.

Калі маніфестацыя перарасла ў закалоты, паліцэйскія ўзялі дэманстрантаў у кола, дазваляючы малым групам пратэстоўцаў пакідаць месца сутыкненняў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў