У Швецыі з'явіцца канкурэнт электракару Tesla


Пасля падзарадкі Polestat 2 зможа праехаць на 150 км больш, чымся машына Ілона Маска.

Кампанія Polestar апублікавала выяву кармы свайго новага аўта – Polestat 2. Гэта ўжо другая па ліку мадэль фірмы, вядомай болей паводле цюнінгу аўтаў Volvo.

Справка
Ягоны папярэднік ад гэтай кампаніі – Polestar 1 – мае гібрыдны матор моцаю 600 конскіх сілаў, а на самай электрычнай батарэі можа праехаць 150 км.

Распрацоўшчык абяцае раскрыць дэталі да канца месяцу, але ўжо вядома што новае аўто будзе мець чатыры дзверы, электраматор моцаю 400 конскіх сіл, а запасу ходу на зараджанай батарэі хопіць амаль на 500 км.

«Insideev» падае, што машына будзе прадавацца ў цанавым дыяпазоне, што і Tesla Model 3.

  • Электракар Model 3 кампанія Tesla выпускае з лета 2016 года. У кастрычніку 2018-га з канвееру сыйшло 100-тысячнае аўта гэтай мадэлі. Кошты на машыны ў базавай камплектацыі пачынаюцца ад $ 35 000. Пасля поўнай зарадкі батарэі Model 3 можа праехаць каля 350 км.

ДД/belsat.eu

Стужка навінаў