У Швецыі невядомы ўчыніў страляніну ў клубе, ёсць пацярпелыя


Падчас інцыдэнту Мальмё ў клубе знаходзілася ад 70 да 100 асобаў.

Невядомы раніцай 13 жніўня ўчыніў страляніну ў клубе ў шведскім горадзе Мальмё. У выніку пацярпелі тры асобы, дзве з якіх – ва ўзросце 20 і 25 гадоў – знаходзяцца ў цяжкім стане.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, аказаўшы дапамогу пацярпелым, адправілі іх у больніцу.

Паліцыя шукае злачынцу і ўсталёўвае ягоныя матывы. Злачынца пакуль што не затрыманы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле sydsvenskan.se, фотаздымкі Patrick Persson

Стужка навінаў