У Швецыі лічаць, што Расея рыхтуецца да маштабнай вайны


Расейскія вайскоўцы ўсё больш актыўна рыхтуюцца весці поўнамаштабную вайну, гаворыцца даследаванні Шведскага інстытуту абаронных даследаванняў (FOI), праведзенага паводле запыту Мінабароны Швецыі.

Даследаванне праводзілася на падставе звестак з адкрытых крыніц расейскага Мінабароны. Адмыслоўцы са Швецыі вывучалі расейскія стратэгічныя вайсковыя вучэнні за апошнія некалькі гадоў. Яны прыйшлі да высновы, што вучэнні сталі больш маштабнымі, а, пачынаючы з 2013 года, Расея на самым высокім дзяржаўным узроўні пры ўдзеле Уладзіміра Пуціна кантралюе боегатовасць войскаў і іх здольнасць да хуткай мабілізацыі.

На думку аўтараў дакладу, раней Расея надавала больш увагі ўрэгуляванню лакальных канфліктаў, аднак цяпер стратэгічныя вучэнні больш маштабныя, войска вучаць «весці вайну на большай частцы кантыненту».

«Расея рыхтуецца весці расцягнутыя ў часе войны супраць верагодных праціўнікаў памераў Кітаю ці NATO», – адзначаецца ў дакладзе меркаванне кіраўніка даследавання Юхана Нурберга.

Hавiны
Аляксандр Мілінкевіч: Калі будзе інтэрвенцыя – трэба браць зброю
2019.01.21 16:31

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў