У Швейцарыі распачалі справу супраць расейскіх шпіёнаў


Урад Швейцарыі дазволіў распачаць крымінальную справу ў дачыненні да двух грамадзянаў Расеі, якія падазраюцца ў палітычным шпіянажы.

Швейцарскія ўлады мяркуюць, што двое расейцаў спрабавалі здзейсніць кібератакі на Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA), каб атрымаць звесткі пра расследаванне выпадкаў прыёму допінгу ў Расеі.

Таксама расейцаў падазраюць у спробе шпіёніць за інстытутам у швейцарскім горадзе Шпіц, які ўдзельнічаў у расследаванні атручвання былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Расейскіх агентаў затрымалі ў сакавіку ў Нідэрландах пры ўдзеле швейцарскіх і брытанскіх спецслужбаў, пасля чаго выслалі ў Расею. Некаторыя СМІ мяркуюць, што ў Нідэрландах затрымалі Аляксандра Пятрова (Аляксандра Мішкіна) і Руслана Башырава (Анатоля Чапігу), якія падазраюць у атручванні Скрыпалёў.

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў