У Шумілінскім раёне зарэзалі мужчыну


Увечары 25 кастрычніка жанчына заявіла ў міліцыю, што на яе мужа напаў з нажом іх агульны знаёмы. Яна таксама распавяла аб месцы здзяйснення злачынства. Пра гэта гаворыцца ў павеедамленні на афіцыйным саайце СК.

Следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца – у лясны масіў Шумілінскага раёна – было знойдзена цела 37-гадовага мужчыны без прыкметаў жыцця.

Паводле папярэдніх звестак, днём муж і жонка пайшлі ў лес збіраць ягады. Калі яны выйшлі з лесу, да іх падышоў іхны 41-гадовы знаёмы, які чакаў ахвяру каля машыны. У ходзе ўзніклай сваркі, мужчына нанёс пацярпеламу нажавыя раненні. Жанчына адразу ж уцякла, нападнік таксама збег.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, адабраныя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі, прызначаны шэраг экспертыз.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Падазраваны, які хаваўся ў Гарадоцкім раёне, цяпер затрыманы.Следчыя дапытваюць падазраванага і сведак, праводзяць следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

КА belsat.eu

Стужка навінаў