У Шуміліне скралі кросоўвэры мясцовых чыноўнікаў


Hyundai CRETA. Фота: hyundai.by

На Віцебшчыне невядомыя сагналі аўтамабілі ў начальніка Шумілінскага РАУС і намесніка кіраўніка раёну. Пра гэта паведамляе суполка «По полочкам» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Крадзяжы здарыліся ў ноч на 2 снежня.

Асуджаны былы намеснік кіраўніка Браслаўскага раёну

Былі сагнаныя аўтамабілі, што належыць начальніку Шумілінскага РАУС і намесніку старшыні Шумілінскага райвыканкаму.

Абедзве машыны – Hyundai CRETA 2018 і 2019 гадоў выпуску. Каштуюць такія машыны ў афіцыйнага дыстрыб’ютара ў Беларусі ад 32 900 рублёў.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары