У Шры-Ланцы заблакавалі сацсеткі пасля нападаў на мусульманаў


У Шры-Ланцы невядомыя разграмілі мячэці і крамы мусульманаў. Пасля серыі нападаў на мусульманаў улады краіны часова заблакавалі сацыяльныя сеткі і месенджары. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовае выданне Ada Derana.

Паведамляецца, што ўлады вырашылі часова заблакаваць Whatsapp, Viber і Facebook. Гэтая захада была выкліканая радыкальнай прапагандай і наступнымі беспарадкамі. Акрамя таго, паведамляецца, што ў чатырох раёнах Шры-Ланкі ўвялі каменданцкую гадзіну.

Паводле Reuters, напярэдадні некалькі дзясяткаў асобаў разграмілі мячэці і крамы, якімі валодаюць мусульмане. Мяркуецца, што інцыдэнт адбыўся праз канфліктную сітуацыю ў адной з сацыяльных сетак.

У красавіку на Шры-Ланцы адбылася серыя тэрактаў, у тым ліку ў каталіцкіх цэрквах падчас святкавання Вялікадня. У выніку загінул некалькі сот асобаў і яшчэ каля 500 пацярпелі. У сувязі з гэтым улады часова заблакавалі сацсеткі і месенджары. Паліцыя затрымала 40 чалавек. Пасля тэрактаў у краіне забаранілі насіць вопратку, якая закрывае твар. Адказнасць за выбухі ўзяла тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Hавiны
Колькасць ахвяраў тэрарыстычнай атакі ў Шры-Ланцы дасягнула 359 чалавек
2019.04.24 08:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў