У шпіталь з Акрэсціна даставілі чалавека з адкрытай ЧМТ. Цяпер ён у рэанімацыі


У Бальніцу хуткай медычнай дапамогі з ізалятара на Акрэсціна 29 верасня паступіў 41-гадовы мужчына са шматлікімі траўмамі.

Імя пацярпелага – Дзяніс К. Ён атрымаў пераломы касцей чэрапа, шматлікія гематомы, адкрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, пераломы рэбраў, пераломы правай падуздышнай косці ды іншыя траўмы. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі без прытомнасці.

Фота: «Белсат»

Абставіны таго, што здарылася з Дзянісам К. невядомыя. Брат пацярпелага Павел распавёў belsat.eu, што не ведае, ці прымаў ягоны брат удзел у акцыях пратэсту і як апынаўся на Акрэсціна. Лекары толькі распавялі Паўлу, што пры паступленні працаўнікі ізалятару ім сказалі: мужчына нібыта ўпаў з другога яруса нараў.

Адзін з лекараў БХМД на ўмовах ананімнасці пацвердзіў «Еўрарадыё», што ў іх сапраўды знаходзіцца пацыент з Акрэсціна ў цяжкім стане – цяпер ён на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нагадаем, СМІ і журналісты зафіксавалі сотні сведчанняў аб сістэматычным катаванні, збіванні і здзеках над затрыманымі ўдзельнікамі паслявыбарчых пратэстаў.

Hавiны
«Яны білі мяне як мяса». Напалі на машыну, катавалі, зрабілі фігурантам крымінальнай справы
2020.08.19 15:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў