У школах Меншчыны ўсё больш дзяцей вывучаюць кітайскую мову


У Менскай вобласці штогод на 100 вучняў павялічваецца колькасць дзяцей, якія вывучаюць у школах і факультатывах кітайскую мову, паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Факультатывы і ўрокі цяпер ладзяцца ў школах шасці раёнаў Меншчыны. У Маладзечанскім раёне з іерогліфамі вучні знаёмяцца ўжо восьмы год запар. А ў Смалявіцкай сярэдняй школе № 2 кітайская мова наагул размяшчаецца ў раскладзе ўрокаў. Вучні засвойваюць дысцыпліну як першую замежную мову. А настаўнікамі працуюць адмыслоўцы з Кітаю.

Аб’ектыў
Эканамічная супраца з Кітаем правальваецца
2018.05.09 21:41

У Менскай вобласці штогод колькасць школьнікаў, якія вывучаюць іерогліфы, будзе павялічвацца на сто чалавек.

У Беларусі кітайская мова ўжо знайшла сваё адлюстраванне ў тым, што шматлікія шыльды і ўказальнікі пішуцца ў тым ліку і на мове гасцей з Паднябеснай. Акрамя таго з году ў год расце колькасць ахвочых здаваць цэнтралізаванае тэставанне на кітайскай мове.

Hавiны
На шыльдах у Берасцейскай крэпасці з’явіліся надпісы на кітайскай мове. Беларускай мовы няма (ФОТАФАКТ)
2018.09.19 16:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў