У школах Беларусі зноў з’явяцца ваенрукі


Міністр адукацыі Ігар Карпенка агучыў, што ў школах нашай краіны разглядаецца магчымасць увесці пасаду кіраўніка па вайскова-патрыятычнаму выхаванню. Пра гэта піша БелТА.

«Кіраўніком дзяржавы пастаўленая задача ўзмацніць выхаваўчую працу з падлеткамі і моладдзю. Педагогам важна фармаваць светапогляд падрастаючага пакалення, надаваць увагу яго грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, падрыхтоўцы да далейшай самастойнай жыцця. З мэтай далейшага ўдасканалення формаў і метадаў такой працы разглядаецца пытанне аб увядзенні ў школах пасады кіраўніка па вайскова-патрыятычнаму выхаванню», – заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

У савецкія часы ў школах таксама існавалі падобныя выхавацелі, якіх называлі ваенрукамі. Але міністр адукацыі лічыць, што мэтазгоднасць зʼяўлення новай пасады абумоўленая галоўным чынам неабходнасцю падрыхтавання вучняў старэйшых класаў да спартакіяды па праграме зімовага і летняга мнагаборʼя «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў.

11 класаў школы стануць абавязковымі. Вось што пра гэта кажуць настаўнікі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары