У Шклове затрымлівалі журналістаў «Белсату», у іх адабралі тэлефоны


У Шклове былі затрыманыя трое журналістаў «Белсату». Прыкладна праз тры гадзіны іх адпусцілі, але забралі іхныя тэлефоны.

Карэспандэнты Станіслаў Івашкевіч, Вольга Ратмірава і аператар Іван Мураўёў затрыманыя ў Шклове здымак праграмы журналісцкіх расследаванняў «Давайце разбірацца».

Вядома, што затрыманне адбылося прыкладна а 15:30, сувязь з імі адсутнічала.

На момант затрымання яны не паспелі нават распачаць здымкі і дастаць абсталяванне з машыны. Журналісты ўбачылі за сабой сачэнне і вырашылі сысці, аднак не паспелі.

А 19-й гадзіне стала вядома, што ўсіх траіх журналістаў выпусцілі са Шклоўскага РАУС, аднак тэлефоны ў іх адабралі. Як прычына затрымання, так і нагода для канфіскацыі тэхнікі невядомыя.

КА belsat.eu

Стужка навінаў