У шэрагу райцэнтраў на Берасцейшчыне людзі выйшлі на плошчы


Спецслужбы з калашнікавымі. Фота: Юрый Рудакоў

9 і 10 жніўня ў раённых цэнтрах Берасцейшчыны сотні гараджанаў выйшлі на цэнтральныя плошчы з патрабаваннем справядлівага падліку галасоў. Хацелі перамоваў з уладамі. Але выйшлі да іх не чыноўнікі, а арганізаваныя імі міліцыянты, якія жорстка разганялі пратэсты і затрымлівалі мітынгоўцаў.

У Івацэвічах на дапамогу міліцыянтам з мясцовага РАУС выклікалі працаўнікоў турмаў, якія дапамагалі затрымліваць удзельнікаў мірных акцыяў. Затрыманых кідалі ў спецтранспарт, на якім канваююць арыштантаў. Агулам за два дні затрымалі больш за 30 чалавек.

Спецслужбы з калашнікавымі.
Фота: Юрый Рудакоў

Жорсткія сутыкненні адбываліся ў Баранавічах і Пінску. 10 жніўня ў Бярозе сілавікі распачалі страляніну і шпурлялі ў людзей шумавыя гранаты.

СК Belsat.eu

Стужка навінаў