У Шчучынскім раёне зарэгістраваны першы выпадак COVID-19


Галоўны санітарны лекар Шчучынскага раёну паведаміў пра першы выпадак інфікавання каронавірусам у рэгіёне.

23 красавіка ў Шчучынскім раёне зарэгістравалі першы выпадак каронавіруса. Хворы мужчына цяпер знаходзіцца ў інфекцыйным аддзяленні мясцовай больніцы. Яго стан стабільны, паведаміла Галоўны санітарны лекар Шчучынскага раёну Анастасія Круковіч.

Мясцовыя лекары кожны дзень праводзяць медычнае кансультаванне па гэтым выпадку са сваімі калегамі, паведамляе газета «Дзянніца».

19 красавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў размяшчаць інфікаваных каронавірусам не ў раённых, а ў абласных больніцах.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў