У Шчучыне звольнілі дырэктара і педагога, якія абмацюкалі вучня


Дзмітрый Маркевіч уручае дыпломы навучэнцам. Фота: gspl-schuchin.schools.by

У Шчучынскім ліцэі за правіну, несумяшчальную з працягам працы, вызвалілі ад пасады дырэктара і сацыяльнага педагога. Пра гэта паведамляе «Гродзенская праўда» са спасылкаю на прэс-службу аблвыканкаму.

Гэтак, 19 ліпеня за «амаральны ўчынак» звольнілі сацыяльнага педагога Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэю, а 23 ліпеня – дырэктара.

Пра скандал у Шчучынскім ліцэі паведаміў блогер «Nexta».

Усё пачалося з таго, што першакурснік напісаў жартаўлівую петыцыю, у якой гаварылася, што пры невыкананні патрабаванняў адбудзецца «штурм будынку». Нагодай для жарту стала падобная амерыканская петыцыя пра нібыта штурм «Зоны 51», дзе, як мяркуюць некаторыя, разбіўся іншапланетны карабель.

«Займаць актыўную пазіцыю, каб мець гонар пачуць прэзідэнта». Што актывісты БРСМу распавядаюць школьнікам (аўдыё)

За гэта вучня выклікалі да дырэктара Дзмітрыя Маркевіча і сацыяльнага педагога Анастасіі Андрыясавай, але запіс размовы трапіў у інтэрнэт. Праз слова з вучнем размаўлялі мацюкамі, пагражалі яму міліцыяй ды іншымі праблемамі. Сам студэнт спрабаваў давесці, што гэта быў жарт, але яго не слухалі.

Пасля публікацыі аўдыязапісу сустрэчы з БРСМ школьнікам у Карэлічах забаранілі тэлефоны

МГ belsat.e

Глядзі таксама
Каментары