У Шаркаўшчынскім судзе глядзелі «Суб’ектыў» і пакаралі журналіста за матэрыял у праграме

У Шаркаўшчынскім судзе разглядалі справу ў дачыненні да журналіста з Глыбокага Змітра Лупача, якога вінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ (арт 22.9 КААП). Суддзя прызнала журналіста вінаватым і аштрафавала на 40 базавых велічыняў (1080 рублёў), распавёў «Белсату» Зміцер Лупач.

Журналіста з Глыбокага Змітра Лупача судзілі за матэрыял, што быў у праграме «Субʼектыў» на «Белсаце». Сюжэт, які падрыхтаваў журналіст, распавядаў пра дзіцячую пляцоўку. Каб даказаць віну, суддзя падчас паседжання прапанавала паглядзець праграму ў інтэрнэце.

«Такім чынам у судзе адбыўся прагляд праграмы «Субʼектыў». Гэтую праграму спампавалі ў інтэрнэце. Яе працягласць больш за 15 хвілінаў. Таму прысутныя паглядзелі ад пачатку і да канца ўвесь сюжэт», – распавёў «Белсату» Зміцер Лупач.

Суддзя Аксана Табола ў выніку прызнала Змітра Лупача вінаватым у парушэнні артыкулу 22.9 КААП і прысудзіла яму штраф у памеры 1080 рублёў (40 базавых велічыняў).

https://belsat.eu/news/ulady-ne-spynyayuts-tsisk-na-zhurnalistau/

СКbelsat.eu

Hавiны