У Шаркаўшчынскім раёне стыхія размятала дах будынку


Разбураны будынак. Фота: vk.com/cpbelarus

У вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну, што на Віцебшчыне, моцны вецер разбурыў дах мясцовага адміністрацыйнага будынку.

Раскіданыя дошкі, шыфер і цэгла. Фота: vk.com/cpbelarus

Інцыдэнт здарыўся ўдзень 14 верасня, паведамляе суполка «ЧП Беларусь | Будь в курсе!» у «ВКонтакте».

На Гомельшчыне абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі

Стыхія разбурыла шыферны дах ды раскідала драўляныя перакрыцці і цэглу.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары