У Шанхаі ўсталявалі мост, які надрукавалі на 3D-друкарцы


У адным з інавацыйных паркаў Шанхаю ў гарадскім раёне Баошань з’явіўся самы доўгі ў свеце надрукаваны на 3D-друкарцы бетонны мост.

Касметычныя працы на мосце пакуль працягваюцца і будуць завершаны ў бліжэйшы час, але першыя пешаходы ўжо змаглі перайсці па мосце, што злучае берагі невялікага каналу ў парку, паведамляе korrespondent.net.

Збудаванне спраектавана ў будаўнічым інстытуце пры ўніверсітэце Цінхуа і інавацыйным паркам «Заліў мудрасці» у Шанхаі, дзе і размешчаны мост. Агульная даўжыня дугападобнай канструкцыі складае 14,1 метра, а шырыня – чатыры метры.

Паведамляецца, што мост зʼяўляецца сучаснай копіяй моста Чжаачжоу ў цэнтральнай правінцыі Хэбэй, гісторыя якога налічвае каля 1,4 тысячаў гадоў.

У свеце існуе яшчэ два надрукаваныя на 3D-друкарцы бетонныя масты. Адзін размешчаны ў Нідэрландах, яго даўжыня 8 метраў, шырыня – 3,5 метры, а другі – у Гішпаніі. Даўжыня яго – 12 метраў, а шырыня 1,75 метра.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў