У шахце «Беларуськалія» загінуў рабочы


Выбух метану адбыўся пры аднаўленні бетонна-солевых вентыляцыйных апор на адзнацы -420 метраў падземнага горнага ўчастку №5 рудніка трэцяга рудаўпраўлення ў Салігорскім раёне. Канцэнтрацыя пароў газу ў паветры складала больш за 10%, дапушчальная норма канцэнтрацыі 1%.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”29706″][vc_column_text]Загінуў 27-гадовы крапільшчык Максім Шагун. Следчы камітэт ужо распачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. На самім жа прадпрыемстве гэтае здарэнне не каментуюць.

За няпоўныя два тыдні гэта ўжо трэцяе здарэнне на Беларуськаліі – 22 кастрычніка ў выніку ўцечкі шчолачы электраслесар прадпрыемства атрымаў апёкі твару. А праз чатыры дні на чацвёртым рудаўпраўленні дайшло да абрушэння металаканструкцый. Тады таксама загінуў рабочы.

Нягледзячы на перыядычныя здарэнні на прадпрыемстве, за студзень-жнівень гэтага году Беларусь павялічыла экспарт калійных угнаенняў на 3,7 %.

Афіцыйная статыстыка цвердзіць, што траўматызм на айчынных прадпрыемствах зніжаецца штогод. Летась ад няшчасных выпадкаў падчас вытворчасці пацярпела 1833 асобы. У 2013 годзе такіх людзей было больш за 2 тысячы.

І хоць нібыта прадпрыемствы пачалі больш дбаць пра ахову здароўя сваіх парцаўнікоў, умовы самой працы на шматлікіх прадпрыемствах Беларусі застаюцца пакуль на узроўні 30-гадовай даўніны.

ДР, ВБ belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў