У сеціве з'явіўся новы КаАП, з большымі штрафамі


Марш мудрасці 30 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / «Белсат»

З 1 сакавіка пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах будзе больш жорсткае.

У сеціве зʼявіўся новы КаАП. У ім «народны» артыкул 23.34 змяняецца на 24.23. Цяпер пад яго трапляе не толькі парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, але і публічны заклік да яго арганізацыі або правядзення. Максімальны штраф паводле гэтага артыкулу павялічваецца з 50 да 100 базавых велічыняў, могуць прызначыць грамадскія працы або адміністратыўны арышт. Такое ж пакаранне прадугледжанае і за супраціў службовай асобе.

За паўторнае цягам года ўчыненне дзеянняў паводле артыкулу 24.23 могуць пакараць штрафам ад 20 да 200 базавых, грамадскімі працамі або адміністратыўным арыштам. Пры гэтым арышт пры паўторнасці будзе складаць ад 15 да 30 содняў.

Калі парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў суправаджаецца атрыманнем узнагароджання, то пакараць могуць штрафам ад 30 да 200 базавых, грамадскімі працамі або арыштам.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў