У сеціве з’явіўся новы альбом Naka Piano

Аўдыё

Вакалістка гурта Наста Шпакоўская

У вольным доступе размешчаны новы альбом Naka Piano «Гульня ў праўду». Альбом быў створаны дзякуючы краўдфандынгу і прэзентаваны на закрытым монаперформансе. Сярод разынак альбома – песні на словы Анны Ахматавай і братоў Стругацкіх.

Гурт на чале з спявачкай і акторкай Настай Шпакоўскай утвораны ў 2004. Атрымаў вядомасць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фестывалях. На цырымоніі «Рок-Каранацыя-2009» Наста Шпакоўская прызнаная «Рок-князёўнай».

За 12 год гісторыі Naka выпусціла 6 нумарных альбомаў: «Тебе», «Пора», «Довольна», «Малітва» і два альбомы як Naka Piano. У 2016-ым гурт падзяліўся на рокавы квартэт Naka і лайтовы Naka Piano.

ІІ,

Глядзі таксама
Каментары