У інтэрнэце з'явіўся неафіцыйны пераклад Томасу


Пераклад тэксту падпісанага Усяленскім Патрыярхам Варфаламеем Томасу аб прадстаўленні аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны апублікаваў у «Тўітэры» амбасадар Украіны ў Турцыі Андрэй Сібіга.

«Гэтым падпісаным Патрыяршым і Сінадальным Томасам мы прызнаем і абвяшчаем адноўленую, у межах тэрыторыі Украіны, Аўтакефальную Царкву нашай духоўнаю дачкою і заклікаем усе сусветныя Праваслаўныя Цэрквы прызнаваць яе як сястру і згадваць пад імем «Святая Царква Украіны», як такую, што мае сваёй кафедрай гістарычны горад Кіеў, не можа прызначаць епіскапаў ці засноўваць парафіі па-за межамі дзяржавы; ужо існыя падпарадкоўваюцца, згодна з парадкам, Усяленскаму Прастолу, які мае паўнамоцтвы ў Дыяспары, бо юрысдыкцыя гэтай Царквы абмяжоўваецца тэрыторыяй Украінскай Дзяржавы», – гаворыцца, між іншым, у перакладзе дакументу.

Пераклад падпісанага Усяленскім Патрыярхам Варфаламеем у прысутнасці Мітрапаліта Кіеўскага і ўсёй Украіны, а таксама прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ягонай жонкі Марыны Томасу аб наданні аўтакефаліі Праваслаўнай Царкве Украіны. Фота – Андрэй Сібіга

Тэкст падпісалі ўсяленскі патрыярх Варфаламей і восем мітрапалітаў. Пераклад змяшчаецца на трох аркушах.

ВІДЭА
У Стамбуле падпісалі Томас для Праваслаўнай царквы Украіны. LIVE
2019.01.05 11:45

7 студзеня Томас аб аўтакефаліі ПЦУ можна будзе ўбачыць у Кіеўскай Сафіі.

 

ДД/belsat.eu

Стужка навінаў