У сеціве з’явілася поўнае відэа бойкі хакеістаў Авечкіна і Свечнікава

ВІДЭА

Фота: Jeff Curry / USA TODAY Sports / FROUM

Тэлеканал NBC Sports на сваёй старонцы ў Twitter апублікаваў відэа бойкі хакеістаў Андрэя Свечнікава і Аляксандра Авечкіна ў матчы плэй-оф НХЛ. На кадрах відаць, як гульцы штурхаюць адзін аднаго, абменьваюцца фразамі, пасля чаго пачынаецца бойка. У выніку Свечнікаў падае на лёд.

Бойка адбылася падчас трэцяга матчу першага раўнда плей-оф Кубка Стэнлі паміж «Каралінай» (каманда Свечнікава) і «Вашынгтон Кэпіталз» (каманда Авечкіна). Свечнікаў не змог самастойна пакінуць пляцоўку. За сутычку абодва спартсмены атрымалі пяціхвілінны штраф. Авечкін назваў завадатарам бойкі Свечнікава, трэнер «Караліны» Род Брындамор ў гэтым засумняваўся.

Затрымалі чатырох гульцоў ХК «Юнацтва-Менск». Паводле МУС, яны датычныя да спажывання наркотыкаў

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары