У сеціве з'явілася петыцыя з просьбай вярнуць статус СМІ для TUT.BY


На сайце petitions.by зʼявіўся зварот да міністэрства інфармацыі з просьбай вярнуць статус СМІ для парталу TUT.BY. Ініцыятары петыцыі падкрэсліваюць, што пазбаўляючы незалежныя медыя статусу СМІ, дзяржава тым самым пазбаўляе насельніцтва магчымасці абʼектыўна і з улікам розных меркаванняў даведвацца інфармацыю пра падзеі ў краіне.

Колькасць падпісантаў пад зваротам у абарону TUT.by імкліва павялічваецца. На момант напісання гэтага матэрыялу свае подпісы пакінулі больш за 1800 асобаў.

Ініцыятары петыцыі нагадваюць, што з 7 жніўня, міністэрства інфармацыі раптоўна вынесла на адрас TUT.BY чатыры папярэджанні і цяпер звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання TUT.BY.

«Мяркуем, што папярэджанні вынеслі за публікацыю «непрыемных» дзяржаве матэрыялаў. СМІ можа страціць свой статус», – гаворыцца ў петыцыі.

Аб’ектыў
Улады зрабілі з незалежных журналістаў ворагаў
2020.09.30 23:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў