У сеціве апублікавалі відэа з галаграмай голага IVANʼа


Удзельнік «Еўрабачання» ад Беларусі паказаў свой конкурсны нумар.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Што праўда, ані голы азадак, ані неблагі вакал спевака не даюць нагодаў марыць пра поспех. Букмекеры змясцілі беларуса на 31-ае месца з 42-х удзельнікаў конкурсу.

Нагадаем, што нумар IVANʼa сёлета выклікаў шэраг спрэчак: менеджары спевака анансавалі, што на сцэне ён будзе голым і з ваўкамі. Але ўжо пасля першай рэпетыцыі высветлілася, што на сцэне спявак будзе апрануты, голай жа будзе толькі яго галаграма.

7 траўня стала вядома, што ў спевака вываліўся (увага!) малочны зуб. Паставіць імплантант стаматолагі не могуць, бо на яго месцы пачне расці іншы зуб. У выніку спявак выйдзе на сцэну без пярэдняга зубу.



ЮВ,
belsat.eu

Стужка навінаў