У Сербіі пратэстуюць васьмікласнікі


Каля двухсот васьмікласнікаў у Бялградзе сабраліся ля будынку Міністэрства адукацыі Сербіі на акцыю пратэсту супраць пастановы перанесці экзамен па матэматыцы пасля выцеку адказаў. Школьнікі патрабуюць адмяніць новы іспыт і прыняць іх у дзявяты клас наагул без выпускнога тэсту, паведамляе Бі-бі-сі.

14-гадовыя пратэстоўцы выйшлі на акцыю яшчэ ў аўторак, 18 чэрвеня. У сераду пратэст прадоўжыўся. Школьнікі на сядзячай акцыі пратэсту ля будынку міністэрства заявілі, што прыйдуць на наступны дзяржаўны экзамен, але здаваць яго не будуць. Акрамя таго, яны заклікаюць да адстаўкі міністра адукацыі Млады Сарцэвіча.

Пратэсты школьнікаў у Сербіі. REUTERS/Marko Djurica
Пратэсты школьнікаў у Сербіі. REUTERS/Marko Djurica
Пратэсты школьнікаў у Сербіі. REUTERS/Marko Djurica

Аналагічныя пратэсты прайшлі ў правінцыйных гарадах. Праваахоўнікі кажуць, школьнікі закідвалі паліцэйскіх яйкамі.

8 клас у Сербіі – апошні год абавязковай пачатковай школы, пасля чаго вучні ідуць у сярэднюю школу, дзе вучацца тры ці чатыры класы. Па заканчэнні сярэдняй школы навучэнцы могуць паступіць у ВНУ. Каб перайсці з пачатковай у сярэднюю школьнікі здаюць выпускныя экзамены па матэматыцы, сербскай мове і тэст на агульную адукацыю.

Тэставанне па матэматыцы павінна было прайсці ў аўторак раніцай. Але экзамен за паўгадзіны да пачатку перанеслі праз з’яўленне вынікаў у сацсетках.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў