У Сербіі – новыя пратэсты супраць прэзідэнта Вучыча


У сталіцы Сербіі Бялградзе ў суботу, 12 студзеня некалькі тысяч чалавек ізноў прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Дэманстранты прайшлі па цэнтральнай частцы гораду, выкрыкваючы лозунгі «Здрада!» і «Вучыч – злодзей». Дэманстрацыі адбыліся таксама і ў шэрагу іншых гарадоў краіны.

Пратэсту ў Бялградзе распачаліся 8 снежня і адбываюцца кожны тыдзень у суботу. Падставай для пратэстаў стала жорсткае збіццё апазіцыйнага палітыка, лідара Левай партыі Борка Стэфановіча ў горадзе Крушевац. На палітыкі напалі невядомыя людзі ў чорных кашулях і збілі яго жалезным прутам.

Падазраваныя былі затрыманыя, а прэзідэнт Вучыч асудзіў здарэнне. Апазіцыя лічыць, што да нападу датычная кіроўнай Сербскай прагрэсіўная партыя. Акрамя таго, апазіцыя абвінавачвае ўлады ў тым, што яны стварылі ў краіне атмасферу нецярпімасці, выкарыстоўваюць агрэсіўную рыторыку ў дачыненні да апанентаў рэжыму.

Фота
Тысячы сербаў выйшлі на пратэст супраць «сябра Пуціна»
2018.12.30 09:14

Наступную акцыю пратэсты сербская апазіцыя абяцае правесці 16 студзеня 2019 года – у гадавіну забойства лідара косаўскіх сербаў Олівера Іванавіча, які быў застрэлены невядомымі.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў