У сераду ў Беларусі пацяплее, пройдуць дажджы і мокры снег


У пачатку тыдня ў Беларусі захаваецца халоднае без істотных ападкаў надвор’е. У сярэдзіне тыдня надворʼе пачне мяняцца, тэмпература будзе павышацца, чакаюцца дажджы і мокры снег, месцамі – туманы і слабы галалёд.

Паводле Белгідрамету, у аўторак у Беларусі чакаецца без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі будуць слабыя туман і галалёд. Тэмпература ўначы 0… -6°С, а ўдзень -3… + 3°С.

У сераду ў асобных раёнах Беларусі будуць невялікія мокры снег, дождж, слабыя туман і галалёд. Уначы ад -8°С да +1°С, удзень -2… + 5°С.

У чацвер удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дождж, мокры снег, месцамі слабыя туман і галалёд. Ноччу тэрмометр апусціцца да -6°С, днём будзе +5… 7°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах туман. У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовы дождж, які пераходзіць у мокры снег. Днём чакаецца парывісты вецер.

У нядзелю ў асобных раёнах краіны кароткачасовы мокры снег, месцамі на дарогах галалёдзіца. Уначы -1… 7°С, удзень -4… + 3°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў