У Серабранцы з'явілася Дрэва кахання


У адным з дворыкаў спальнага мікрараёну Серабранка на вуліцы Якубава прайшла імпрэза да самага рамантычнага свята – Дня ўсіх закаханых. Арганізатаркі вырашылі не адмаўляцца ад ужо традыцыйнага аздаблення гарадской прасторы і прапанавалі жыхарам раёну сабрацца і ўпрыгожыць адно з дрэваў самаробнымі сэрцамі.

Сёння, 10 лютага, у адным з дворыкаў спальнага мікрараёну Серабранка па вуліцы Якубава зладзілі акцыю да самага рамантычнага свята – Дня ўсіх закаханых.

У імпрэзе прынялі ўдзел больш за 100 чалавек

Арганізатаркі – кіраўнічка праекту «Серабранка. Мой спальны» Надзея Царонак і лідарка творчага калектыву Zabombi.by Таццяна Мартынюк.

Праект «Серабранка. Мой спальны»
Дрэвы ўпрыгожылі самаробнымі сэрцамі

Гэтым разам было вырашана не адхіляцца ад ужо традыцыйных аздабленняў гарадской прасторы – жыхарам раёну прапанавалі ўпрыгожыць адно з дрэваў самаробнымі сэрцамі.

Спачатку рабілі сэрцы, а потым развешвалі іх на дрэвы
Самаробныя сэрцы

Тут жа пад кубачак гарбаты можна было паслухаць вулічных музыкаў і падсілкавацца ласункамі з хатняй кухні.

Удзельнікі імпрэзы прынеслі з сабой каву, гарбату і пачастункі

Галоўнай мэтай акцыі арганізатаркі называюць жаданне паказаць, што ёсць сапраўдны попыт на якаснае добраўпарадкаванне спальных раёнаў.

Дрэва кахання

За дзве гадзіны імпрэзу наведала больш за сто чалавек.

Дрэва кахання
Самаробныя сэрцы на Дрэве кахання

Таццяна Мартынюк кажа, што гэта самая маштабная акцыя за чатыры гады існавання іхнага аб’яднання.

Кожны ўдзельнік акцыі хацеў павесіць самаробнае сэрца на Дрэва кахання

Раней яны ўпрыгожвалі дрэвы каля кавярні «Бітлджус», на бульвары Талбухіна, а таксама два масты ў парку імя Горкага.

Акцыя асабліва парадавала самых маленькіх жыхароў Серабранкі
Падчас акцыі можна было патанчыць пад вясёлыя музычныя напевы

Ну а сённяшняя акцыя асабліва парадавала самых маленькіх жыхароў Серабранкі, якія паспелі не толькі ўпрыгожыць дрэва, але і пакуляцца ў снезе, пачаставацца смачнымі пячэнькамі ды патанчыць пад вясёлыя музычныя напевы.

Марыя Арцыбашава, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў