У САЗ заявілі пра «новую і небяспечную» фазу пандэміі


Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус заклікае людзей ва ўсім свеце памятаць пра небяспеку каронавіруса і захоўваць пільнасць. Ягоная заява была апублікавана на сайце арганізацыі.

Гебрэесус адзначыў, што напярэдадні цягам содняў у САЗ паступіла інфармацыя пра больш чым 150 тысяч новых выпадкаў заражэння – гэта рэкордны сутачны паказнік. Больш за палову са 150 тысячаў выпадкаў інфікавання зарэгістравана ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, значная частка – у Паўднёвай Азіі і на Блізкім Усходзе.

«Свет знаходзіцца ў новай і небяспечнай фазе. Мы разумеем, што людзям надакучыла знаходзіцца дома. Зразумела, краіны жадаюць адкрыць свае грамадствы і эканомікі. Але вірус усё яшчэ распаўсюджваецца хутка, ён смяротны», – падкрэсліў кіраўнік САЗ.

У САЗ заклікаюць усе краіны праяўляць «надзвычайную пільнасць», працягваць выконваць захады па сацыяльным дыстанцыяванні, насіць маскі і мыць рукі.

На дзень 20 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 8 665 920 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 460 043 пацыента з COVID-19 памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў