У Саудаўскай Аравіі памёр кароль


Новым спадчыннікам прастола Саудаўскай Аравіі абвешчаны кроўны брат караля Абдалы прынц Мукрына. Яму 69 гадоў.

Усе яны – сыны заснавальніка Каралеўства Саудаўская Аравія, караля Абдэль-Азіза, якога за межамі арабскіх краінаў часта называюць Ібн Саўдам. Ён памёр у 1953 годзе. Абдала быў 13-м з 37 сыноў караля Абдэль Азіза. Лічыцца, што ён нарадзіўся 1 жніўня 1924 года ў Эр-Рыядзе, хоць дакладная дата яго нараджэння не вядомая.

Кароль Салман, які кіраваў краінаю з 2005 года, заклікаў Савет прысягі, які складаецца з сыноў і ўнукаў Ібн Сауда, прызнаць Мукрына кронпрынца.

У самой Саудаўскай Аравіі ён лічыўся рэфарматарам, хоць і не радыкальным. Пры ягоным праўленні дазвалялася ўмераная крытыка ў прэсе. Салман таксама даваў зразумець, што хацеў бы, каб больш жанчын атрымлівалі дазвол працаваць. Ён дазволіў жанчынам прымаць удзел у выбарах у мясцовыя кансультатыўныя саветы.

Лічыцца таксама, што кароль Абдала паслабіў кантроль над насельніцтвам з боку рэлігійнай паліцыі. Ён таксама быў першым саудаўскім манархам, які сустрэўся з Папам Рымскім.

Маёнтак апошняга кіраўніка Саўдаўскай Аравіі быў адным з найбагацейшых людзей свету, у 2013 годзе Forbes ацэньваў яго ў $ 63,2 млрд. Крыніца ягонага багацця – нафта, продаж якой штодня прыносіць краіне $ 1 млрд.

Саудаўская Аравія – адна з 12 краін АПЕК, куды ўваходзяць найбуйнейшыя вытворцы нафты. Ад яе вырашэння залежыць цана на «чорнае золата» ў свеце.

АК, паводле bbc.co.uk/russian, unian.net

Стужка навінаў