У Санкт-Пецярбургу дазволілі развітвацца з тымі, хто памёр не ад COVID-19


У Санкт-Пецярбургу дазволілі праводзіць цырымоніі развітання з памерлымі, якія не былі інфікаваныя каронавірусам, паведамляе сайт мясцовай мэрыі.

Улады Санкт-Пецярбургу дазволілі праводзіць паніхіды ў залах крэматорыяў, на могілках і медычных установах, якія не перайшлі на лячэнне вірусных інфекцыяў.

Мясцовыя ўлады раяць удзельнікам цырымоніяў развітання вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны і пазбягаць непасрэднага кантакту з целам нябожчыка.

Цырымонія можа доўжыцца не больш за 10 хв.

19 траўня ў Санкт-Пецярбургу часова забаранілі развітвацца з памерлымі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў